Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Цюрых, 03.12.2016 (20.00)

Відповісти

Смайлики
:ps3: :smile: :wink: :dreamer: :tak2: :upside: :glad2: :brovy: :grin: :glad: :good: :verygood: :bravo: :teasing: :gigle: :handshake: :52: :lol3: :lol: :saint: :pardon: :oops: :pray: :notatall: :bow: :nono: :wontsay: :wow5: :wow4: :seeya: :dontknow: :unsure: :think6: :think: :sceptical: :no: :no3: :dizzy: :sad2: :sad: :notgood: :nervous: :enough: :bad2: :warn: :dum: :wise: :yahoo: :count:
Більше смайликів

BBCode увімкнено
[img] вимкнено
[flash] вимкнено
[url] увімкнено
Смайлики увімкнено

Огляд теми
   

Розгорнутий вигляд Огляд теми: Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Цюрых, 03.12.2016 (20.00)

Re: Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Цюрых, 03.12.2016 (20.00)

Ales » 30 листопада 2016, 23:05

Cябры!

Нагадваем, што да нашага канцэрта застаецца менш за тры дні! Калі ласка, не забывайцеся рэгістравацца. Будзем радыя пабачыць Вас на гэтым і іншых нашых мерапрыемствах!

Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Цюрых, 03.12.2016 (20.00)

Ales » 23 листопада 2016, 01:07

1.jpg
Сябры!

Час сустрэцца і правесці зімовы вечар у цудоўнай кампаніі, напоўніць яго цеплынёй камунікацыі і гукамі прыгожай музыкі!

Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі запрашае вас на акустычны канцэрт вядомага беларускага спевака і музыкі Зміцера Вайцюшкевіча.

Зміцер Вайцюшкевіч (Todar) — таленавіты артыст, адзін з галоўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай нацыянальнай песні. На яго рахунку каля двух дзясяткаў альбомаў на вершы беларускіх паэтаў — Купалы, Караткевіча, Барадуліна і інш., а таксама замежных (японскіх, шведскіх, польскіх, рускіх) паэтаў у перакладзе на беларускую мову.

Вайцюшкевіча называюць «класікам паэзіі спяванай» і нават жартуюць, што для прапаганды беларускай паэзіі і мовы ён зрабіў столькі ж, колькі можа зрабіць цэлае міністэрства культуры. Шкада толькі, што праз актыўную грамадзянскую пазіцыю Зміцер двойчы трапляў у неафіцыйныя спісы «забароненых» музыкаў, чые выступы ў Беларусі сустракалі шматлікія перашкоды, а таму фактычна былі немагчымыя.

Вайцюшкевіч выдатна грае з інтанацыямі і мелодыямі, гучыць нешаблонна і пазнавальна, прадстаўляе разумную, лёгкую, інтэлігентную музыку — музыку без узросту. Зміцер не баіцца імправізацый на сцэне, тым самым ён ператварае канцэрт у захапляльнае падарожжа, поўнае яркіх жыццёвых гісторыяў і жартаў.

Слухач на ягоным канцэрце канцэрт не слухае, ён яго пражывае.

Прыходзьце, пабудзем разам у гэтай атмасферы! У атмасферы прыгажосці, кахання, любові, любові да Беларусі.

3 снежня 2016, пачатак а 20-й гадзіне (уваход з 19-й)
THEATER STOK (Hirschengraben 42, 8001 Zürich)
Кошт: CHF 25.– (для зарэгістраваных сябраў Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі: CHF 18.–)

Папярэдні заказ месцаў (пажадана):
info@belswiss.org
+41 799 388 215

Карысныя спасылкі:

https://www.facebook...ich-2016-anons/
http://www.belswiss.org/be/events/vajts ... 016-anons/

Догори